Дом па Камісарыяцкім завулку, 10
Славутасць | |
Дом па Камісарыяцкім завулку, 10 | |
---|---|
53°54′15″ пн. ш. 30°20′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | пачатак XX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па Камісарыяцкім завулку, 10 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры пачатку XX ст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў пачатку XX ст. як даходны дом, быў прыватнаўласніцкім. У 1924 г. нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы і пад розныя ўстановы. Зараз гэта адміністрацыйны будынак ЗТАА «Дыялог-Магілёў»[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы вуглавы будынак з двума аднолькавымі фасадамі і вуглавой часткай паміж імі. Пабудаваны з цэглы чырвонага колеру, неатынкаваны, на высокім цокалі. Уваход знаходзіцца ў бакавой частцы аднаго з фасадаў. Першы паверх галоўнага фасада і ўваходная частка апрацаваны рустам. Вокны першага і другога паверхаў маюць лучковыя праёмы з замковым каменем і падаконнымі нішамі. Міжпаверхавы пояс выраблены ў выглядзе хвалістай лініі. Гзымс апрацаваны сухарыкамі. Усе дэкаратыўныя дэталі выкананы цаглянай муроўкай. Дах двухсхільны[1].
Зноскі
- ↑ а б kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 14 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Камісарыяцкім завулку, 10